Паслугі

Праверка плагіяту

Мы з'яўляемся надзейнай платформай для праверкі плагіяту з выкарыстаннем першай у свеце шматмоўнай прылады для выяўлення плагіяту.
Акно справаздачы

Вывучы ўсе функцыі

Ацэнка падабенства

Кожная справаздача складаецца з ацэнкі падабенства, якая паказвае ўзровень супадзенняў, выяўленых у тваім дакуменце. Гэтая ацэнка разлічваецца шляхам дзялення колькасці супаўшых слоў на агульную колькасць слоў у дакуменце. Напрыклад, калі ў тваім дакуменце 1000 слоў, а ацэнка падабенства складае 21%, значыць у дакуменце прысутнічае 210 супадзенняў слоў. Гэтая ацэнка дае дакладнае разуменне аб'ёму супадзенняў, выяўленых пры аналізе.

Веды

Што робіць Plag унікальным

Two column image

Доступ з любога месца і ў любы час, адзіная ўмова - наяўнасць інтэрнэта. Мы прапануем табе найноўшыя тэхналогіі і функцыянальнасць.

  • Шматмоўны аналіз на 129 мовах Нават калі твой дакумент напісаны на некалькіх мовах, у нашай шматмоўнай сістэмы не ўзнікне праблем з выяўленнем плагіяту. Нашы алгарытмы выдатна працуюць з самымі рознымі сістэмамі пісьма, уключаючы грэцкую, лацінскую, арабскую, арамейскую, кірылічную, грузінскую, армянскую, брахмічную сям'ю пісьменстваў, геэзскую пісьменнасць, кітайскія іерогліфы і вытворныя (уключаючы японскія, карэйскія і в'етнамскія), а таксама іўрыт.
  • Фарматы Прымаюцца DOC, DOCX, ODT, PAGES і RTF файлы аб'ёмам да 75MB.
  • База даных адкрытых крыніц База даных адкрытых крыніц уключае ў сябе агульнадаступныя дакументы, якія можна знайсці ў інтэрнэце і на заархіваваных сайтах. Сюды ўваходзяць кнігі, часопісы, энцыклапедыі, перыядычныя выданні, артыкулы ў блогах, газеты і іншы кантэнт з адкрытым доступам. З дапамогай нашых партнёраў мы можам знаходзіць дакументы, як толькі яны з'яўляюцца анлайн.
  • База даных навуковых артыкулаў Акрамя адкрытай базы даных, мы прапануем табе магчымасць звяраць файлы з нашай базай навуковых артыкулаў, якая ўключае ў сябе больш за 80 мільёнаў артыкулаў ад самых вядомых акадэмічных выдавецтваў.
  • База даных CORE CORE прапануе бесперашкодны доступ да мільёнаў даследчых артыкулаў, сабраных з тысяч крыніц адкрытага доступу, такіх як архівы і часопісы. CORE дае доступ да 98 173 656 бясплатных поўных тэкстаў даследчых работ, 29 218 877 з якіх размешчаны непасрэдна на іх платформе.

Цікавіць гэты сервіс?

hat
Logo

Our regions